Ministerskija
Collection
Belarusian audiobook speech dataset. 35 books · 60,022 pairs · 260h audio. ASR + Gemini alignment, confidence ≥ 0.95. • 35 items • Updated
audio audioduration (s) 9.13 15.4 | text stringlengths 49 169 |
|---|---|
Макаркавых Волька. Апавяданне Кузьмы Чорнага. Кааператар Сафрон Дзядзюля | |
Паркан быў высокі, і Сафрон Дзядзюля не мог бачыць, што жанчына рабіла на могільніку. | |
Ён толькі заўважыў, што яна адразу накіравалася кудысьці за царкву, дзе чатыры вязы густа ўсцілалі зямлю жоўтым лісцем. | |
Неўзабаве жанчына зайшла, мусіць, у адну з канцавых хат, бо раптам яе нідзе не відаць стала. | |
Раптоўная думка, пра якую разварушыла даўнюю прошласць. Успаміны гэтыя былі прыкрыя. | |
Але з-пад гэтай прыкрасці даволі ўпарта высоўвала галаву ганарыстае задаваленне. | |
Гэта было таму назад год дзесяць. Сафрон Дзядзюля сватаўся да Макаркавых Волькі. | |
Вольцы тады было яшчэ не больш васемнаццаці год, і гэта была самая лепшая танцорка і заўзятая весялуха на ўсю вёску. | |
Сям'я Макаркавых была бежанская. Яшчэ ў імперыялістычную вайну тут з'явіўся высокі чалавек з жонкай і малою дачкою. | |
Бачачы на возе толькі адну бабу з малой дзяўчынкай, Сафрон так асмялеў каля чужога каня, што надумаўся навырываць з яго хваста валасні сабе на вуду. | |
Конь хоць быў у аглоблях, але ўхітрыўся так зачапіць нагой Сафрона, што той адразу адцураўся валасні. | |
Дзяўчынка на возе зарагатала, Сафрон адбегся, хапіў сукаваты пошвырак і смальнуў каню ў бок. | |
Бежанец астаўся ў вёсцы і праз пэўныя гады Сафрон Дзядзюля пачаў ныць па чорнавалосай Вольцы. | |
Ён хадзіў за ёю доўга, але ў яе і ў думках не было ісці замуж, і не толькі за яго, але за каго б там ні было. | |
«Ты такі, што абы дзе сеў, то пасля цябе заўсёды астаецца куча смецця, попелу з папяросы, пяску і гразі з-пад ног». | |
«Ну, а больш?» — перабіў ён увесь чырвоны ад злосці. «Калі ты возьмеш у рукі якую-небудзь рэч, то адразу пачнеш на ёй цвіком, | |
цвіком, шклом ці хоць запалкай вырысоўваць сваё прозвішча і зглуміш тое, што трымаеш у руках». «А яшчэ?» | |
«Што ж далей? Ну, ты, ты пусты ганарлівец. І яшчэ | |
Апошнія словы Волька сказала гнеўна, гнеў гэты явіўся ў яе нечакана пры ўспаміне аб гэтым выпадку. | |
ёй наўздагон пайшла заява аб тым, што яна лісіца ў воўчай скуры. І не проста пайшла вучыцца на рабфак, а пралезла туды. | |
І калі яна працягвае там вучыцца, то гэта няправільна, бо бацька яе заўсёды трымаў сытыя коні. | |
Ад гэтага каня страшна было падысці. Такія гэта былі кулацкія стаеннікі. | |
Ён гаварыў, што ў часы бежанства сыты конь у яго быў таму, што ён, каб уцячы ад гарматнага агню, прадаў, што меў, да апошняй ніткі, купіў каня. | |
Ён пакрысе лез у кааперацыю, у малочную арцель, а пасля і ў сельсавет. | |
Неяк так выходзіла, што ён заўсёды трапляўся пад рукой, заўсёды ўсё ведаў, заўсёды пра ўсё мог тонка здагадацца. | |
У гэтай справе Сафрон Дзядзюля быў сапраўдны талент, можна сказаць, глыбокі і тонкі. З некаторага часу ён пачаў нават | |
дабірацца да раённага цэнтра, каб прымасціцца там, калі не на службу, то на годнасць раённага актывіста. | |
Але райвыканкам быў ад яго дома далёка, і Дзядзюля задаволіўся тым, што пакінуў за сабой | |
агульнапрызнаную годнасць то душы ўсіх спраў, то цэнтра ўсіх спраў у сельсавецкім маштабе. | |
Вядома, з такога чалавека кпілі ў кожнай хаце, але завочы. У вочы | |
ж ніхто не хацеў з ім звязвацца, кіруючыся прыказкай, што воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. | |
Скончылася тым, што словы душа і цэнтр з'ядналі разам і пачалі зваць Дзядзюлю цэнтральнай душой. | |
І вот гэтая цэнтральная душа здолела так усадзіць свой нос у сельсавецкія справы, што Вольчын бацька ніякай даведкі не дабіўся. | |
Злосны на ўвесь свет, ён напісаў дачцэ горкую праўду, што не мае больш сіл і цярплівасці. | |
Даходзілі чуткі, што Вольку з рабфака звольнілі, але дадому яна аднак не прыехала. Яна нібыта недзе асталася на працу, а вечарамі хадзіла ў вячэрнюю школу. | |
Як бы там ні было, яна аднойчы ўлетку прыехала дадому на два тыдні з прычыны хваробы маці. | |
Маці памерла і была пахавана ў тым далёкім кутку могільніка пад вязамі, куды цяпер хадзіла прыцемкамі | |
незнаёмая жанчына. Пасля смерці маці Волька была яшчэ дома дзён чатыры. | |
Яна крыху змянілася, пасталела, выраўнялася з паставы і стала яшчэ прыгажэйшая, як была. | |
Дзядзюля бачыў яе здалёку, і як толькі яна паехала ў свой горад, следам за ёю пайшла заява, што яна ў свой час была звольнена з рабфака як кулацкая дачка. | |
Здарылася так, што бацька яе, тыдняў за пяць да яе прыезду, купіў быў на гадоўлю цяля. | |
Пасля пахавання жонкі, выпраўляючы Вольку ў горад, ён цяля прадаў і грошы аддаў ёй. Яна не хацела браць, але ён упрасіў яе. | |
Яму было прыемна хоць так выказаць сваю сардэчнасць да сваёй дачкі, якая толькі адна і асталася цяпер у яго. | |
Такім парадкам у Дзядзюлеву заяву было ўпісана, што апошнім часам Вольчын бацька займаецца спекуляцыяй цялятамі. | |
Поўны задавалення, ён слухаў гаворкі, што Волька нібы без працы. | |
Але праз нейкі час Волька пачала раптам прысылаць бацьку грошы. Устрывожаны Дзядзюля пачаў збіраць весткі пра Вольку, | |
У тым, значыцца, горадзе яе ўжо не было. Рад не воля, а Дзядзюлю прыйшлося | |
забыцца на ўсю гэтую справу. Праз некаторы час Волька прыслала бацьку грошы, | |
але іх ніхто з пошты не забіраў. І яны пайшлі назад. Узнепакоеная Волька напісала бацькаваму суседу, | |
і той адказаў, што бацька памёр і пахаваны побач магілы маці. Пра Вольку больш нічога не было чуваць. | |
Жывая карціна ўсяго гэтага і паўстала перад Дзядзюлем, калі незнаёмая жанчына нагадала яму Вольку. | |
З задаваленнем думаючы аб тым, што ён сваімі заявамі адпомсціўся Вольцы за колішнюю знявагу, | |
Дзядзюля спакойна клаўся спаць, акругліўшы свае думкі фразай: «Цяпер мы з ёю квіты». | |
Апрануты ў бобрыкавае паліто, ён нёс свой партфель, мінаючы шырокія завулкі новага калгаснага пасёлка. | |
За апошнія гады на ранейшай вуліцы асталося не больш палавіны хат. Хто будаваўся, хто выходзіў на шырэйшую разлегласць. Стаяла многа новых дамоў. | |
Сафрон Дзядзюля таксама жыў ужо ў новым сваім доме з чорным і чыстым ходам. | |
З поўдня ад пасёлка, як вокам акінуць, цягнуўся нядаўна засаджаны калгасны сад. З другога боку ішлі калгасныя гаспадарчыя пабудовы. | |
Маладыя таполі, клёны і каштаны стаялі жоўтыя паабапал дарогі. | |
Каб Волька Макаркавых з'явілася сюды, тут яна ўжо зусім не пазнала б роднай сваёй мясцовасці. | |
Кааперацыйнае праўленне было ў новым доме за калгасным садам. Пешаходная сцежка вялася паўз самы могільнік. | |
Падыходзячы да паркана, Сафрон Дзядзюля заўважыў раптам, што на царкоўнай сцяне | |
вісіць нейкае паліто. Зацікаўлены, ён пералез цераз жэрткі, падышоў. Царква была зусім трухлявая, гнілая, | |
шалёўка не трымалася на цвіках і сыпалася ўніз парахнелымі кавалкамі. Доўгія цвікі скрозь тырчалі па сцяне. | |
На адным з гэтых цвікоў і вісела паліто. Паліто было жаночае на ваце з прышытым поясам | |
і коцікавым каўняром. Шустры верабей шаргануўся аб гэты мяккі каўнер, улятаючы з заўзятым шчэбетам у акно, якое ўжо было без рамы і шкла. | |
Сафрон Дзядзюля стаяў, задзёршы галаву, здзіўлена разглядаючы паліто. Раптам ён пачуў | |
шоргат рыдлёўкі аб жвір. Азірнуўшыся, ён убачыў жанчыну. Пазнаў ці здагадаўся, | |
але ён з першага моманту быў упэўнен, што гэта тая самая, учарашняя. | |
Каб бліжэй яе разгледзець, ён інстынктыўна падаўся ў той бок і раптам спыніўся, як ашаломонены. | |
Перад ім была Макаркавых Волька! Гэта была маладая жанчына. Прывабнай сталасцю поўніліся | |
ўся яе пастава, рухі і рысы. Яна працавала. Рыдлёўкай капала яна зямлю і даводзіла да парадку дзве магілы | |
пад жоўтымі вязамі. Постаць яе была мажная, і хараство, здаецца, яшчэ большае, як тады, калі яна была маладой дзяўчынай. | |
Ахоплены незразумелай трывогай, Сафрон Дзяду, Сафрон Дзядзюля ціхом | |
павярнуўся і шмыгануў за рог царкоўнай сцяны, поўны радасці, што яна яго не заўважыла. | |
Выглядаючы паловай твару з-за сцяны, ён бачыў, як Волька некалькі разоў разгіналася, каб адпачыць, а пасля зноў бралася за працу. | |
Хоць Дзядзюля і не разбіраўся лішне ў тонкасцях тых адлюстраванняў, якія кладзе душа на твар, усё ж ён, стоячы тут за сцяной, падумаў, што гэтая жанчына | |
Сціснуўшы зубы, ён шпарка выскачыў з могільніка і рушыў да сваёй канцылярыі. | |
мне параілі зайсці да вас. Справа такая, што я прыехала сюды пабыць на магілах сваіх бацькоў. | |
Я хацела прывесці магілы ў парадак. Чалавек, у якога я начавала, зробіць балясы, каб агарадзіць магілы, але ў яго няма цвікоў. | |
Змяніўшы голас так, каб яго не пазналі, і заціскаючыся глыбей у цёмны кут, Дзядзюля абазваўся: | |
«Можна падумаць, што вы вельмі шануеце памяць сваіх бацькоў. Аднак жа на пахаванне бацькі не прыехалі». | |
«Я тады толькі што скончыла медыцынскі інстытут і адбывала ў раёне першую практыку. Тэлеграма да мяне не дайшла». «Няма цвікоў!» — | |
Нягледзячы на ўсе заявы, яна скончыла інстытут! І цяпер ужо доктар! | |
Пануры, як кавалак хмары, ён дацягнуўся дадому і, каб асвяжыць гарачую галаву, перад сном выйшаў у адной бялізне на двор. | |
ён увесь быў мокры. Падлазячы ў сенцах пад коўдру, ён адчуваў холад. К канцу ночы | |
ў яго пачало балець горла, зранку яму зусім не здаровілася, а пад вечар высока паднялася тэмпература. | |
Ён пачаў гаварыць з гарачкі, і сям'ю яго апанавала трывога. Быў вечар. | |
Волька сядзела ў свайго колішняга суседа за сталом. Ёй было прыемна слухаць успаміны гэтай сям'і аб яе бацьках. | |
У хату ўвайшла жанчына і пачала расказваць, што Дзядзюля вельмі хворы, а па доктара далёка ў такое надвор'е ехаць. І ў Дзядзюлі ў хаце | |
аж рукі ломяць з адчаю. Маладая жанчына адразу ўстала і папрасіла правесці яе да Дзядзюлі. | |
Трэба сказаць, што Дзядзюля быў смелы і храбры толькі там, дзе ўсё добра і лёгка ішлося. Цяпер ім апанавала няшчасце, | |
прагаварыў ён да жонкі, — гэтая Волька, што прыехала, доктар. Ідзі, пакліч яе». | |
У гэты момант адчыніліся дзверы, і на парозе з'явілася Волька. Дзядзюля затрапятаўся. «Дзе хворы?» — сказала яна сваім пявучым голасам. | |
«Як гэта вы маглі так захаладзіцца?» «Мяне прамачыў дождж», — прахрыпеў Дзядзюля. | |
Я гэтую памылку выпраўлю, абы толькі паправіцца. Лячыце мяне, як мага, прашу вас». | |
«Дык гэта я ў вас прасіла цвікоў? А я і не пазнала. Нічога, хвароба не страшная, паправіцеся». | |
Волька пайшла. Праз гадзіны дзве Дзядзюлева жонка прыйшла сказаць, што банькі прыгатаваны. Ліў дождж. Волька ішла лячыць Дзядзюлю. | |
Яму было горш, хрып ішоў з яго горла. «Аптэка ад вас далёка?» «На станцыі, шэсць кіламетраў». | |
«Я напішу рэцэпт, а вы ідзіце зараз жа запрагаць каня. Трэба адразу дастаць лякарства. Дайце, на чым напісаць рэцэпт». | |
Дзядзюлева жонка пачала шукаць паперы, ці вінавата сказала: «Ні кавалка паперы ў хаце няма. У яго ўсе справы ляжаць у канцылярыі. |
Аўтар / Author: Кузьма Чорны
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.
| Апублікаваных радкоў (HF) | 138 |
| Агулам у БД | 175 |
| Доўгасць аўдыё | 0h36m |
| Парог даверу | ≥ 0.95 |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (~15 с)text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагментаАўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.923 |
| Найбліжэйшы датасет | kuzma_chorny_poshuki_buduchyni_output (0.97) |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).